Беларуская Служба

Лідары АБСЕ: Мы ў шоку ад раптоўнай смерці міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея

27.11.2022 08:13
«Мы чакалі яго прысутнасці на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў (СМЗС) АБСЕ на наступным тыдні ў Польшчы», – напісалі Рау і Шмід у Твітэры.
Уладзімір МакейКадр з відэа МЗС Беларусі

«Мы ў шоку ад раптоўнай смерці міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея», гаворыцца ў заяве старшыні АБСЕ Збігнева Рау і генеральнага сакратара АБСЕ Хельгі Шмід, апублікаванай у суботу ў сацыяльных сетках.

У твітэры польскага старшынства ў АБСЕ быў апублікаваны тэкст, у якім Раў і Шмід выказваюць спачуванні сям'і памерлага. «Мы шакаваныя раптоўнай смерцю міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея», – гаворыцца ў паведамленні.

«Мы чакалі яго прысутнасці на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў (СМЗС) АБСЕ на наступным тыдні ў Польшчы. Выказваем шчырыя спачуванні сямʼі памерлага», – напісалі Рау і Шмід у Твітэры.

Пра «раптоўную смерць» 64-гадовага міністра паведаміў у суботу БелТА прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

Афіцыйнай інфармацыі аб прычынах смерці Уладзіміра Макея, які дзесяць гадоў узначальваў МЗС Беларусі, пакуль няма. Прадстаўнік МЗС заявіў, што гэтая інфармацыя стала нечаканасцю для ўсіх.

СМІ нагадваюць, што ў пятніцу Макей сустрэўся з апостальскім нунцыем у Мінску, а на працягу тыдня знаходзіўся ў Арменіі, дзе ўдзельнічаў у постсавецкай сесіі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.

PAP/яс