Беларуская Служба

Сітуацыя ва Украіне – адна з тэмаў эканамічнага форуму ў Тарнаве

29.11.2022 13:10
Зацікаўленасць з боку польскіх фірмаў у адбудове Украіны вялікая, кажуць удзельнікі сустрэчы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: fill/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сітуацыя ва Украіне – адна з тэмаў эканамічнага форуму ў Тарнаве. Госць форуму, член Рады міністраў Агнешка Сцігай(Agnieszka Ścigaj) сказала, што зацікаўленасць з боку польскіх фірмаў у адбудове Украіны вялікая:

- Зараз асноўная справа, гэта бяспека. Гаворка ідзе пра магчымасць забяспечыць свае інвестыцыі, дыслакаваць іх у адносна бяспечных рэгіёне Украіны. Тым не менш зацікаўленасць пытаннем сапраўды вялікая.

Міністр Агнешка Сцігай дадала, што Польшчу і Украіну спалучае натуральнае партнёрства, гэта па-першае:

- Па-другое, гэта непасрэднае суседства. Па-трэцяе знаёмства і дапамога, якую Польшча аказала ўкраінскім бежанцам. Гэта ўмовы, якія павінны нам дапамагчы. Тым не менш, трэба таксама дабіцца льготных умоваў інвестыцыі шляхам перамоваў з украінскім бокам.

Эканамічны форум у Тарнаве сабраў прадстаўнікоў цэнтральнай улады і муніцыпалітэтаў, прадстаўнікоў дзяржаўных і прыватных кампаній, а таксама экспертаў і эканамістаў. Сустрэча ў Тарнаве папярэднічае запланаваны на наступны год эканамічны форум у Карпачы.

IAR/аз