Беларуская Служба

Польшча і Паўднёвая Карэя развіваюць вайсковае супрацоўніцтва

29.11.2022 15:11
Да канца бягучага года палякі чакаюць першых паставак вайсковай тэхнікі з Паўднёвай Карэі.
-,
Віцэ-прэм’ер, міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак PAP/Tomasz Gzell

Віцэ-прэм’ер, міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак сказаў, што польска-карэйскае супрацоўніцтва ў вайсковай сферы развіваецца хутка і з задавальненнем абодвух бакоў. Падчас адкрыцця польска-карэйскага семінара абароннай прамысловасці ў Варшаве кіраўнік Мінабароны нагадаў, што танкі К-2 і гармата-гаўбіцы К-9 будуць пастаўленыя ў Польшчу ў канцы бягучага года, а ў наступным годзе чакаюцца пастаўкі самалёты FA-50 і ракетныя ўстаноўкі Chunmoo. Марыюш Блашчак(Mariusz Błaszczak) падкрэсліў высокую тэхнічную якасць карэйскай ваеннай тэхнікі:

- Карэйская вайсковая тэхніка мае высокую тэхнічную якасць. Яна таксама спраектаваная для ліквідацыі пагрозаў, падобных на тыя, якіх мы можам спадзявацца ў Польшчы. Яна задавальняе нашыя спадзяванні і ўпісваецца ў планы мадэрнізацыі польскай арміі. Нагадваю, што пастаўкі тэхнікі, гэта таксама пачатак шырокай супрацы і павышэнне кампетэнцыяў польскай ваеннай прамысловасці.

Прадпрыемствы польскага ваеннага комплекса ацэньваюць, што кошт іх долі ў праектах, звязаных з пастаўкамі карэйскай ваеннай тэхнікі, складзе больш за 60 мільярдаў злотых. У канчатковым выніку польскія ваенныя заводы будуць пастаўляць запчасткі для карэйскіх танкаў, гаўбіц і ракетных установак.

IAR/аз

Сітуацыя ва Украіне – адна з тэмаў эканамічнага форуму ў Тарнаве

29.11.2022 13:10
Зацікаўленасць з боку польскіх фірмаў у адбудове Украіны вялікая, кажуць удзельнікі сустрэчы.