Беларуская Служба

Міністр па справах Еўропы: Заява кіраўніка Еўракамісіі аб канфіскацыі замарожаных расійскіх актываў з'яўляецца крокам у вельмі добрым кірунку

30.11.2022 15:53
Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк адзначыў, што польскі ўрад ад пачатку пастуляваў магчымасць канфіскацыі расійскіх актываў.
Szynkowski vel Sęk o negocjacjach z KE: wiele elementów budzących wątpliwości można wyjaśnić
Szynkowski vel Sęk o negocjacjach z KE: wiele elementów budzących wątpliwości można wyjaśnićPAP/Radek Pietruszka

Міністр па справах Еўропы Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк (Szymon Szynkowski vel Sęk) ацаніў, што заява кіраўніка Еўракамісіі аб канфіскацыі замарожаных расійскіх актываў зʼяўляецца крокам у вельмі добрым кірунку.

Урсула фон дэр Ляен у запісе, апублікаваным у Twitter, абвясціла аб канфіскацыі замарожаных расійскіх актываў і іх перадачы на ​​аднаўленне Украіны, а таксама аб стварэнні спецыяльнага суда па расійскіх ваенных злачынствах.

Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк адзначыў, што польскі ўрад ад пачатку пастуляваў магчымасць канфіскацыі расійскіх актываў:

- Прэмʼер-міністр Польшчы быў адным з першых лідараў, калі не першым, які высунуў такі пастулат. То бок, мы падтрымліваем гэтую ідэю ад самага пачатку. Мы гатовыя не толькі сурацоўнічаць, але і аказаць комплексную падтрымку гэтым дзеянням.

Шкоды, нанесеная ўварваннем Расіі ва Украіну, цяпер ацэньваецца ў 600 мільярдаў еўра. Урсула фон дэр Ляен падкрэсліла, што ЕС мае магчымасць прымусіць Расію і алігархаў заплаціць за гэты ўрон і пакрыць выдаткі на рэканструкцыю Украіны.

IAR/яс