Беларуская Служба

Жыхары Сілескага ваяводства дапамагаюць святому Мікалаю рыхтаваць падарункі для дзяцей з Херсона і Ізюма

30.11.2022 18:55
У рамках кампаніі вядзецца збор кніг, цацак, цукерак і школьных прылад.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePIXABAY

Жыхары Пшчыны і Пшчынскага раёна Сілескага ваяводства дапамагаюць святому Мікалаю рыхтаваць падарункі для дзяцей з Херсона і Ізюма да 19 снежня.

Рэгіянальная газета «Dziennik Zachodni» піша, што збор падарункаў арганізуе Пшчынскі райаддзел. Яго прэс-сакратар Марцэла Гжывач падкрэсліла, што падарункі атрымаюць дзеці, якія жывуць у зонах ваенных дзеянняў.

«Запрашаем усіх, хто адчувае патрэбу сэрца, дзяліцца з украінскімі дзецьмі, якія растуць у вельмі цяжкі час», – падкрэсліла Марцэла Гжывач.

Прэс-сакратар таксама папрасіла, каб да падарункаў дадавалася інфармацыя пра ўзрост дзіцяці, якому яны прызначаны.

Падарункі ва Украіну даставіць жыхар Пшчынскага раёна – былы вайсковец, які неаднаразова дастаўляў у ахопленыя вайной раёны медыцынскае абсталяванне, перавязачныя матэрыялы і іншыя неабходныя рэчы.

IAR/яс