Беларуская Служба

Былыя вязні нямецкіх лагераў усклалі вянок і запалілі знічы каля Сцяны смерці ў Аўшвіц

27.01.2023 12:09
27 студзеня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту.
        -  .
Былыя вязні ўсклалі да Сцяны смерці вянок з бела-блакітных кветак палоскамі. PAP/Zbigniew Meissner

У пятніцу паўтара дзясятка былых вязняў нямецкіх лагераў і прадстаўнікі дырэкцыі Мемарыяла ў Асвенцыме ўсклалі вянок і запалілі знічы каля Сцяны смерці ў былым лагеры «Аўшвіц-Біркенаў». Сёння – 78-я гадавіна вызвалення лагера.

Былыя вязні ўсклалі да Сцяны смерці вянок з бела-блакітных кветак палоскамі. У яго цэнтры быў размешчаны чырвоны трохкутнік з літарай «П», якая сімвалізавала польскіх палітвязняў, якіх немцы зняволілі ў сваіх лагерах. У многіх былі шалікі ў сіне-белую палоску, якія нагадвалі лагерную форму.

Сцяна расстрэлаў, таксама вядомая як Чорная сцяна або Сцяна смерці, стаяла ў двары блока 11. З восені 1941 года эсэсаўцы тут праводзілі расстрэлы на працягу двух гадоў. Сцяна была разабрана немцамі ў лютым 1944 г. Цяпер тут стаіць яе копія. Гэта традыцыйнае месца, дзе ўсе афіцыйныя візіты ўшаноўваюць памяць забітых.

У 1940 годзе немцы стварылі лагер «Аўшвіц-Біркенаў І» для зняволення палякаў. «Аўшвіц -Біркенаў-II» быў заснаваны праз два гады. Ён стаў месцам знішчэння яўрэяў.

27 студзеня 1945 года чырвонаармейцы адчынілі браму лагера. Там былі вельмі знясіленыя вязні, якіх заставалася яшчэ каля 7 тысяч, у тым ліку паўтысячы дзяцей.

27 студзеня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту.

ав

Восемдзесят гадоў таму ў нацысцкім лагеры Аўшвіц-Біркенаў была забітая Эдзіт Штайн

12.08.2022 13:41
Ва ўзросце 30 гадоў яна прыняла хрост, а праз некалькі гадоў уступіла ў ордэн кармэлітак у Кёльне, прыняўшы імя Тэрэза Бэнэдыкта ад Крыжа.