Беларуская Служба

Польшча будзе аказваць ціск на МАК у справе беларускіх і расійскіх спартоўцаў

27.01.2023 18:11
Міністр спорту і турызму Каміль Бартнічук крытычна ацаніў пазіцыю Міжнароднага алімпійскага камітэту адносна ўдзелу спартоўцаў з Расіі і Беларусі ў наступных Алімпійскіх гульнях у Парыжы.
Каміль БартнічукPAP/Piotr Nowak

Падчас прэс-канферэнцыі ён сказаў, што не можа ўявіць сабе такі сцэнар. У гэтым кантэксце ён таксама згадаў пра дзейнасць міністэрства па стварэнні кааліцыі дзяржаў, якая будзе аказваць ціск на кіраўніцтва арганізацыі. «Асноўная нагрузка ў гэтым пытанні ляжыць на Польшчы і Вялікабрытаніі», – сказаў Каміль Бартнічук.

Міністр таксама не выключыў ультыматуму кіраўніцтву МАК, калі яно дасць канчатковую згоду на ўдзел расіян і беларусаў у спаборніцтвах. «Гэта залежыць ад стварэння эфектыўнай кааліцыі краін, без якой арганізацыя гульняў была б немагчымай», – дадаў ён.

Савет МАК абвясціў у сераду, што спартсмены з Расіі і Беларусі змогуць выступаць на турнірах, якія праводзяцца ў Азіі. Гэта адкрывае перад імі шанец трапіць на Алімпіяду 2024 года ў Францыі. Кіраўніцтва арганізацыі дадала, што ні адзін спартсмен не павінен быць адхілены ад спаборніцтваў толькі на падставе пашпарта.

Пасля расійскага ўварвання ва Украіну, якое пачалося 24 лютага 2022 году, расійскія і беларускія спартоўцы ў многіх відах спорту не дапускаюцца да спаборніцтваў. У іншых выпадках, напрыклад у тэнісе, яны могуць спаборнічаць пад нейтральным сцягам.

ав

Фонд спартыўнай салідарнасці крытыкуе заяву МАК пра ўдзел беларускіх спартоўцаў у алімпіядзе

27.01.2023 11:31
25 студзеня Міжнародны алімпійскі камітэт заявіў пра забарону допуску да спаборніцтваў беларускім і расійскім спартоўцам, якія падтрымалі вайну.