Беларуская Служба

Польскі генерал: «Леапарды» і «Абрамсы», безумоўна, дадуць украінцам перавагу на полі бою

05.02.2023 17:07
Былы камандзір спецадзінкі GROM генерал Раман Полька ацаніў, што перадача сучасных танкаў Украіне неабходная.
Генерал Раман ПолькаPolskie Radio

Як сказаў госць Польскага радыё, мадэрнізаваная артылерыя можа адыграць ключавую ролю на вайне Расіі супраць Украіны.

Генерал Раман Полька (Roman Polko) падкрэсліў, што танкі «Абрамс» і «Леапард», якія паступяць ва Украіну, вельмі сучасныя і ўстойлівыя да ўдараў.

«Яны маюць рэактыўную браню, у іх ёсць моцныя сістэмы абароны, сістэма выведкі, сістэма кіравання агнём, якая абганяе старыя расійскія танкі. Таму такія танкі, як «Леапарды» і «Абрамсы», безумоўна, дадуць украінцам перавагу на полі бою. Перавага заключаецца ў тым, што і «Леапарды», і «Абрамсы» могуць эфектыўна страляць ноччу, ва ўмовах абмежаванай бачнасці. Яны маюць выдатныя цеплавізійныя прыборы, сістэму навядзення, вялікі радыус і могуць страляць падчас руху», – растлумачыў генерал.

Былы камандзір спецадзінкі GROM адзначыў, што таксама вельмі важна для падтрымкі Украіны выдзеліць сродкі, якія дапамогуць умацаваць яе паветраную абарону.

IAR/яс