Беларуская Служба

Прэм'ер Польшчы: Не выключаем закрыцця чарговых пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю

10.02.2023 13:50
 Матэвуш Маравецкі на брыфінгу ў Бруселі заявіў, што Польшча адказвае на пагрозы з усходу.
   , 10  2023 .
Зачынены КПП у Баброўніках, 10 лютага 2023 г. Фота: PAP/Artur Reszko

Польшча не выключае закрыцця іншых памежных пераходаў з Беларуссю, заявіў прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі. З поўдня 10 лютага па рашэнні кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Марыюша Каміньскага быў зачынены пераход у Баброўніках. Урад апраўдвае гэты крок «важнымі інтарэсамі нацыянальнай бяспекі». Матэвуш Маравецкі на брыфінгу ў Бруселі заявіў, што Польшча адказвае на пагрозы з усходу:

-У нас расце напружанасць у адносінах з Беларуссю. Беларусь, інструментальна выкарыстоўваная расіянамі, гэтая краіна грае пад музыку Крамля. Гэта ўсё больш небяспечныя паводзіны і сігнал для нас, для Украіны і для Еўропы. Таму па гэтым канале мы паслалі ў Мінск вельмі моцны сігнал.

Прэс-сакратар МЗС Польшчы Лукаш Ясіна заявіў, што рашэнне закрыць з сённяшняга дня памежны пераход з Беларуссю ў Баброўніках зʼяўляецца рацыянальным і гарантуе бяспеку Польшчы. «Тэрарыстычныя дзеянні Беларусі супраць сваіх грамадзян, такіх як Анджэй Пачобут, нерацыянальныя», – падкрэсліў ён. У сувязі з закрыццём памежнага пераходу ўчора днём і сёння раніцай у МЗС Беларусі выклікалі часовага паверанага ў справах Польшчы ў Мінску Марціна Вайцяхоўскага.

iar/эж