Беларуская Служба

Польшча перадасць Украіне МіГ-29

14.03.2023 17:11
Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў, што МіГ-29 могуць быць дастаўлены ва Украіну ў бліжэйшыя чатыры-шэсць тыдняў.
 -29
Знішчальнік МіГ-29Julian Herzog, CC BY 4.0, via Wikimedia Commons

Пра гатоўнасць перадаць гэтыя самалёты Украіне прэзідэнт Анджэй Дуда заявіў у мінулую сераду ў інтэрвʼю CNN. «Мы гатовыя паставіць гэтыя самалёты, і я ўпэўнены, што Украіна будзе гатовая адразу іх выкарыстоўваць», – сказаў тады польскі прэзідэнт.

Сёння прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі сказаў, што «гэта можа адбыцца ў бліжэйшыя чатыры-шэсць тыдняў».

Кіраўнік канцылярыі прэзідэнта Павел Шрот паведаміў, што «гэта не будзе вялікая колькасць», і ў гэтым выпадку Польшча гатовая выступаць у складзе больш шырокай міжнароднай кааліцыі.

Кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны, віцэ-прэмʼер Марыюш Блашчак таксама заявіў, што ў гэтым пытанні «існуе поўная згода паміж прэзідэнтам і ўрадам».

IAR/яс