Беларуская Служба

Міністр Шынкоўскі: Польшча будзе жорсткай у пытанні санкцый супраць Беларусі

15.03.2023 12:45
Польшча будзе жорстка паводзіць сябе ў пытанні санкцый супраць Беларусі, заявіў міністр па справах Еўрасаюза Шымон Шынкоўскі.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Shutterstock.com/carlo deviti

Сёння гэту тэму павінен прадставіць амбасадар Польшчы ў ЕС Анджэй Садось на сустрэчы з прадстаўнікамі краінаў-сябраў у Бруселі.

Міністар Шынкоўск заявіў у эфіры 3-га каналу Польскага радыё, што хоць апошні, 10-ты пакет санкцый. Еўрасаюзу амбіцыйны, Польшча атрымала заяву, што неўзабаве яны будуць скіраваныя і супраць Беларусі. «Гэтая дэкларацыя не выконваецца. Мы пытаемся пра гэта і ў шведскага старшынства (у ЕС. – Рэд.), і ў тых, хто блакуе гэты працэс на гэтым шляху», – сказаў міністр. Ён дадаў, што амбасадар на сённяшняй сустрэчы будзе «цвёрда стаяць на гэтым пытанні».

Польшча хоча, сярод іншага, каб у Беларусь не ішлі аўтамабілі і аўтазапчасткі, якія потым экспартуюцца ў Расію, і каб расійская мэбля не трапляла праз Беларусь у краіны Еўропы.

IAR / вх