Беларуская Служба

Тысячы беларусаў адзначылі Дзень Волі ў Варшаве

25.03.2023 16:08
Шэсце пачалося на Замкавай плошчы і працягнулася ў цэнтры польскай сталіцы.
Аўдыё
  • Тысячы беларусаў адзначылі Дзень Волі ў Варшаве
   , 25  2023 .
Дзень Волі ў Варшаве, 25 сакавіка 2023 г. Крыніца: https://t.me/cbs_help

Беларусы адзначаюць свята 25 сакавіка ў памяць абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Сёлета спаўняецца 105 год гэтай падзеі.

Шэсце пачалося а 13-й гадзіне, затым удзельнікі прайшлі па Каралеўскім шляху і праз кальцавую развязку імя Шарля дэ Голя да плошчы Канстытуцыі. Шмат дэманстрантаў неслі бел-чырвона-белыя сцягі Беларусі і герб Пагоні – гістарычныя сімвалы БНР, якія цяпер забароненыя ў Беларусі.

А 15-й гадзіне на Плошчы Канстытуцыі пачаўся мітынг беларускіх грамадскіх і апазіцыйных актывістаў з канцэртам беларускіх артыстаў. Раней па ініцыятыве беларускіх каталіцкіх вернікаў у Варшаве адбылася святая імша «За Беларусь» у касцёле св. Аляксандра, а адразу пасля яе – тэатральная пастаноўка.

Беларуская служба Польскага радыё пагутарыла з удзельнікамі і арганізатарамі святочнага шэсця і мітынга-канцэрту з нагоды Дня Волі. 

Рэпартаж слухайце ў далучаным гукавым файле! 

эж/нг

Рэпрэсаваны Дзень Волі. Хроніка пераследу 25 сакавіка за апошнія гады ў Беларусі

25.03.2023 16:28
У Беларусі рэгулярна пераследуюць за святкаванне гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года.

ГУР Украіны павіншавала беларусаў з Днём Волі

25.03.2023 18:56
Параза Масковіі на полі бітвы ва Украіне і наступны крах імперыі зла дадуць беларусам новы шанец на грунтоўныя змены ў сваёй краіне.