Беларуская Служба

Кіраўнік МУС Польшчы анансаваў новыя санкцыі супраць афіцыйнага Мінска

26.05.2023 16:59
Пакіданне ў сіле 8-гадовага зняволення Анджэю Пачобуту яскрава сведчыць пра злыя намеры ўладаў у Мінску ў дачыненні да прадстаўнікоў польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі, заявілі ў пятніцу ў Міністэрстве замежных спраў.
Kadr z procesu Andrzeja Poczobuta
Kadr z procesu Andrzeja PoczobutaKadr z YouTube/Materiał telewizji CTVBY/https://youtu.be/q9ZCXF2ADiM

«У панядзелак я абвяшчу наконт рашэння ўнесці ў санкцыйны спіс некалькі сотняў прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі», – напісаў Марыюш Каміньскі ў «Твітэры».

Ён падкрэсліў, што рашэнне звязана з тым, што суд пакінуў у сіле «драконаўскі вырак Анджэю Пачобуту».

Новыя санкцыйныя рашэнні закрануць тых прадстаўнікоў улады, якія «адказныя за палітычныя рэпрэсіі, у тым ліку супраць палякаў, якія жывуць у Беларусі».



Пакіданне ў сіле 8-гадовага зняволення Анджэю Пачобуту яскрава сведчыць пра злыя намеры ўладаў у Мінску ў дачыненні да прадстаўнікоў польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі, заявілі ў пятніцу ў Міністэрстве замежных спраў.

Вярхоўны суд Беларусі адхіліў касацыйную скаргу Анджэя Пачобута і пакінуў у сіле прысуд суда ніжэйшай інстанцыі, агучаны ў лютым гэтага года, – восем гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Прысуд уступіў у законную сілу. Разгляд касацыйнай скаргі прайшоў у пятніцу ў закрытым рэжыме. Сам Пачобут у гэтым не ўдзельнічаў. Пра адмову ў задавальненні скаргі паведаміла прэс-служба Вярхоўнага суда Беларусі.

Анджэй Пачобут – актывіст забароненага ў 2005 годзе Саюза палякаў Беларусі. З'яўляецца грамадзянінам Беларусі, прадстаўніком этнічных палякаў. Як журналіст супрацоўнічаў з польскімі СМІ. У мінулым за крытычныя выказванні на адрас Аляксандра Лукашэнкі, які кіруе Беларуссю з 1994 года, яго арыштоўвалі і судзілі.

Пачобут быў арыштаваны на радзіме ў Гродне ў сакавіку 2021 года. З таго часу актывіст знаходзіцца пад вартай. На думку беларускага суда, Пачобут праз публікацыі ў СМІ і інтэрнэце «заклікаў да санкцый і іншых дзеянняў на шкоду Беларусі», а таксама здзяйсняў «наўмысныя дзеянні, накіраваныя на распальванне варожасці і нянавісці да нацыянальнай, рэлігійнай і сацыяльныя матывы». Прысуд суда першай інстанцыі – восем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму – быў вынесены сёлета 8 лютага.

Польскі бок патрабуе вызвалення Пачобута, які зʼяўляецца прадстаўніком польскай меншасці, і зняцця з яго палітычна матываваных, непраўдзівых абвінавачванняў. Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча запэўнівае, што пастаянна працуе над вызваленнем Пачобута.

PAP/вх

Польшча гатовая заблакаваць усе пераходы з Беларуссю

14.02.2023 09:11
Намеснік міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Яраслаў Селін заявіў, што варта падумаць аб закрыцці ўсёй мяжы з Беларуссю ў адказ на рэпрэсіі супраць палякаў у гэтай краіне.

Амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі: Досвед эміграцыі, і палякаў, і беларусаў, паказвае, што ў эміграцыі могуць нараджацца выдатныя ідэі

03.04.2023 14:20
У Варшаве адбылася публічная дыскусія, прымеркаваная да 105-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.