Беларуская Служба

Генерал пра мяжу з Беларуссю: Армія павінна планаваць мінныя палі і назапашваць міны

26.05.2024 14:09
Неабходна значна павысіць магутнасць нашых сухапутных войскаў, каб яны маглі бараніць краіну.
Польскія салдаты на мяжы з БеларуссюФота: Dowództwo Generalne Rodzajów Sił Zbrojnych

Запланаваная лінія ўмацаванняў уздоўж мяжы з Беларуссю працягласцю каля 400 кіламетраў павінна стаць самай доўгай паласой умацаванняў у гісторыі Польшчы. Пра гэта ў эфіры Польскага радыё 24 казаў генерал Вальдэмар Скшыпчак (Waldemar Skrzypczak), падкрэсліваючы неабходнасць добрага планавання такой вялікай інвестыцыі. Былы камандуючы Сухапутнымі войскамі адзначыў, што праект патрабуе выкарыстання натуральных перашкодаў і зменаў у арганізацыі Узброеных сілаў.

Вальдэмар Скшыпчак дадаў, што армія павінна планаваць мінныя палі і назапашваць міны, але не ставіць іх занадта рана, у мірны час. Генерал высока ацаніў польскія праграмы супрацьпаветранай абароны, але ўказаў на недахопы ў магчымасцях узброеных сілаў весці наземныя аперацыі.

- Шмат тэхнікі і боепрыпасаў мы аддалі Украіне. Неабходна значна павысіць магутнасць нашых сухапутных войскаў, каб яны маглі бараніць краіну. Нам патрэбнае прафесійнае войска, але таксама добрая сістэма мабілізацыі. І распрацаваць стратэгію абароны дзяржавы, якая будзе сугучнай з натаўскай. Актуальная стратэгія была падрыхтаваная ў мінулым, неабходна яе мадэрнізаваць або збудаваць нанава.

Па словах генерала, цяпер Расія не мае магчымасці распачаць гарачую вайну супраць НАТА, таму вядзе псіхалагічную ды інфармацыйную вайну, але яе нельга недаацэньваць. Ён таксама казаў пра адсутнасць у Польшчы аўтаноміі ў галіне сучасных тэхналогій і боепрыпасаў. Паводле генерала Скшыпчака, на будаўніцтва Усходняга Шчыта спатрэбіцца больш сродкаў, чым названыя прэм’ер-міністрам дзесяць мільярдаў злотых.

IAR/нг