Беларуская Служба

Памерла Людвіка Вуец – апазіцыянерка часоў ПНР і палітык у свабоднай Польшчы

26.05.2024 17:24
Яна рэзка крытыкавала ўрад партыі «Права і справядлівасць», але мела добрыя кантакты з большасцю сваіх былых сяброў па апазіцыі.
 .  .
Людвіка Вуец. Архіўны здымак.Фота: PAP/Leszek Szymański

Памерла Людвіка Вуец (Ludwika Wujec) – польская фізік, палітычная дзяячка і апазіцыянерка часоў Польскай Народнай Рэспублікі. Пра смерць 83-гадовай жанчыны паведаміў яе сын Павел Вуец.

Вуец працавала, між іншым, настаўніцай фізікі і матэматыкі. Яна супрацоўнічала з апазіцыйным да ўлады ПНР Камітэтам абароны працоўных і актыўна дзейнічала ў прафсаюзе «Салідарнасць». У час ваеннага становішча была затрыманая. У свабоднай Польшчы яна дзейнічала, між іншым, у Дэмакратычным саюзе і Саюзе свабоды. Была таксама варшаўскім мясцовым дэпутатам. У 2005-2006 гадах была членам Дэмакратычнай партыі. Атрымала дзяржаўныя ўзнагароды, між іншым, Афіцэрскі крыж Ордэна аднаўлення Польшчы і Крыж свабоды і салідарнасці.

Яна ніколі не хвалілася ўласнай дзейнасцю. Аднойчы, калі яе спыталі пра той час, калі яна была затрыманая, яна ўсміхнулася і распавяла пра зубную пасту, якую яна і іншыя апазіцыянеры атрымлівалі ў пасылках з Захаду. «Мы тады адчувалі сябе каралевамі, наглядчыцы нам зайздросцілі», – сказала яна.

Вуец рэзка крытыкавала ўрад партыі «Права і справядлівасць», але мела добрыя кантакты з большасцю сваіх былых сяброў па апазіцыі, у тым ліку з тымі, хто быў бліжэй да партыі Яраслава Качыньскага. Яна падкрэслівала важнасць дэмакратыі. «Ёсць шмат людзей, якія памятаюць, што такое дэмакратыя, і не заразіліся хваробай Качыньскага, то бок, прагай улады», – сказала яна падчас сустрэчы ў 2017 годзе.

PAP/нг

У Кракаве пахавалі кампазітара, лаўрэата прэміі «Оскар» Яна А.П. Качмарэка

25.05.2024 16:54
Ён напісаў музыку каля 70 мастацкіх і дакументальных фільмаў.