Беларуская Служба

Стала вядома, хто перамог ад Польшчы ў выбарах у Еўрапарламент

10.06.2024 08:00
У выбарах узялі ўдзел амаль 12 мільёнаў грамадзян Польшчы.
06.09.2024 .    2024. -              .
06.09.2024 г. Выбары ў Еўрапарламент 2024. Прэм’ер-міністр Дональд Туск і мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі ў выбарчым штабе «Грамадзянскай кааліцыі» ў Варшаве. PAP/Leszek Szymański

На выбарах у Еўрапарламент «Грамадзянская кааліцыя» перамагла ў 8 акругах, «Права і справядлівасць» – у 5. Пра гэта сведчаць звесткі Нацыянальнай выбарчай камісіі. У дванаццаці акругах з трынаццаці «Канфедэрацыя» заняла трэцяе месца.

На выбарах у Еўрапарламент палякі абралі 53 дэпутатаў з 1019 кандыдатаў.

Афіцыйны спіс тых, хто атрымаў дэпутацкія мандаты, прадставіла Нацыянальная выбарчая камісія.

«Грамадзянскую кааліцыю» прадставіць у Еўрапарламенце 21 прадстаўнік.

«Права і справядлівасць» атрымала 20 месцаў.

«Канфедэрацыю» прадставіць у Еўрапарламенце шэсць еўрадэпутатаў.

«Трэці шлях» атрымаў тры месцы.

Левыя таксама будуць мець трох еўрадэпутатаў.

Яўка на выбарах у Еўрапарламент у Польшчы склала 40,65 працэнта. Пра гэта сведчаць звесткі Нацыянальнай выбарчай камісіі.

Колькасць сапраўдных бюлетэняў склала 11 829 725, а права голасу мелі 29 098 155 грамадзян.

Калі казаць пра выбарчыя акругі, то больш за ўсё выбаршчыкаў ішлі галасаваць у чацвёртай акрузе – гэта Варшава і паветы пад Варшавай, яўка склала 56,30 працэнта. Менш за ўсё бюлетэняў выдалі ў Падляшскім і Вармінска-Мазурскім ваяводствах, яўка склала 35,32 працэнта.



IAR/вх

ЕС зацвердзіў рашэнне аб перадачы Украіне працэнтаў з рэзерваў Банка Расіі

07.06.2024 13:11
Як прымусіць Расію заплаціць за разбурэнні ва Украіне?

Чаму Эмануэль Макрон абвясціў датэрміновыя выбары ў парламент Францыі? Тлумачыць палітолаг

10.06.2024 10:05
Праз датэрміновыя выбары Макрон хоча не дапусціць падрыву легітымнасці цяперашняй улады.