Польскія дзеці і падлеткі праводзяць са смартфонам у руках больш за чатыры гадзіны ў дзень. Часцей за ўсё яны карыстаюцца сацыяльнымі сеткамі і стрымінгавымі платформамі.
У Сейме Польшчы адбылася прэзентцыя справаздачы пад назвай «Дзіцячы інтэрнэт». Адна з аўтараў даследавання Ядвіга Пшэўлоцка з фірмы Gemius, якая даследуе сеціва, кажа, што маладыя людзі праводзяць у інтэрнэце больш часу, чым сярэдні інтэрнэт-карыстальнік.
- Перш за ўсё дзеці і падлеткі глядзяць відэаматэрыялы. На YouTube і Facebook прыходзіцца каля 50% часу, які дзеці праводзяць на смартфонах у інтэрнэце. 70-80% часу ідзе на прагляд сацыяльных сетак, прагляд месенджараў і гульняў. Многія таксама сядзяць у сеціве вечарам, што з’яўляецца негатыўнай тэндэнцыяй.
У справаздачы адзначаецца, што больш за палову дзяцей ва ўзросце ад 7 да 12 гадоў актыўна карыстаюцца як мінімум адной сацыяльнай сеткай альбо месенджарам, якія дазволеныя з 13 гадоў.
Кожны другі непаўналетні карыстальнік інтэрнэту мае кантакт з парнаграфічным кантэнтам.
вс