Беларуская Служба

У Любліне могуць судзіць чалавека, які дапамагаў у кантрабандзе людзей з Беларусі ў Германію

08.08.2025 14:48
Па інфармацыі следства, ён атрымаў дзякуючы гэтай дзейнасці даход у памеры як мінімум 48 тысяч долараў.
Польскі судDarSzach/ Shutterstock

У суд накіраваны абвінаваўчы акт супраць грамадзяніна Сірыі, які зладзіў незаконны пераход праз беларуска-польскую мяжу не менш чым 160 замежнікаў. Мужчына, які легальна пражывае ў Германіі, дзейнічаў у складзе арганізаванай злачыннай групы з жніўня 2022 года па жнівень 2023 года на тэрыторыі Польшчы, Германіі і Беларусі — паведаміў прэс-сакратар каменданта Надбужанскага аддзела Памежнай службы маёр Дарыюш Сяніцкі (Dariusz Sienicki).

— Мужчына вызначаў тэрміны і ўмовы сустрэчы і далейшай адпраўкі мігрантаў пасля іх нелегальнага пераходу мяжы. Ён вёў пошук транспартных сродкаў, якія перавозілі мігрантаў да мяжы Польшчы з Федэральнай Рэспублікай Германіі. Уся сувязь адбывалася пры дапамозе камунікатараў у інтэрнэце. Ён таксама перадаваў фінансавыя сродкі на аплату паслуг кіроўцаў, гідаў ды іншых пасрэднікаў. Па інфармацыі следства, ён атрымаў дзякуючы гэтай дзейнасці даход у памеры як мінімум 48 тысяч долараў.

У канцы 2024 года сірыец быў абвінавачаны ў Германіі ў фінансавых махінацыях і трапіў у турму.

IAR/нг