Беларуская Служба

Дональд Туск заклікаў Польшчу і Украіну да дыялогу без эскалацыі напружання

03.07.2026 15:41
Заява прэм'ера прагучала на фоне сустрэчы міністраў замежных спраў Польшчы і Украіны Радаслава Сікорскага і Андрэя Сібігі ў Варшаве.
Prime Minister Donald Tusk during a press conference in Warsaw on Friday.
Prime Minister Donald Tusk during a press conference in Warsaw on Friday.Photo: PAP/Leszek Szymański

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што Варшаве і Кіеву неабходна весці адкрыты дыялог, а не паглыбляць напружанне ў двухбаковых адносінах. У добрых ўзаемных адносінах зацікаўлены абедзве краіны, — перакананы палітык.

— Я атрымліваю сігналы, што ўкраінскі бок усвядоміў: варта шукаць шляхі для шчырай размовы, у тым ліку пра мінулае, і не варта абвастраць гэтае напружанне. Пабачым, гэта, напэўна, будзе працяглы працэс. Але, як вы ведаеце, я перакананы, што добрыя польска-ўкраінскія адносіны адпавядаюць інтарэсам абодвух бакоў. Аднак для гэтага патрэбная добрая воля і з боку Кіева. Не можа быць так, каб толькі Варшава пастаянна яе дэманстравала. Але я хацеў бы, каб гэтая цвёрдая пазіцыя не ператваралася ў пагарду ці варожасць, бо гэта ні да чаго канструктыўнага не прывядзе, — сказаў Туск.

Заява прэм'ера прагучала на фоне сустрэчы міністраў замежных спраў Польшчы і Украіны Радаслава Сікорскага і Андрэя Сібігі ў Варшаве, прысвечанай двухбаковым адносінам і вайне Расіі супраць Украіны.

iar/эж