Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі заявіў, што адным з прыярытэтаў НАТА павінна стаць пашырэнне сістэмы стратэгічных паліваправодаў да краін усходняга флангу Альянсу. Паводле яго, такая інфраструктура мае ключавое значэнне для бяспекі і аператыўнага забеспячэння вайсковых аэрадромаў палівам.
У інтэрв’ю Reuters польскі лідар падкрэсліў: «Заўсёды існуе магчымасць, што Пуцін ужыве сілу супраць краін усходняга флангу, таму неабходна загадзя ўмацоўваць абаронныя магчымасці рэгіёна». Палітык назваў праект добрай магчымасцю для краін Цэнтральнай Еўропы зноў узняць гэтае пытанне на ўзроўні НАТА.
Караль Наўроцкі таксама паведаміў, што падчас саміту ў Анкары коратка паразмаўляў з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Паводле паляка, размова датычылася пастаяннай амерыканскай вайсковай прысутнасці ў Польшчы, а ЗША ён назваў «асновай» Паўночнаатлантычнага альянсу.
pap/эж