Ратацыя амерыканскіх вайскоўцаў у Польшчы ў колькасці больш як 10 тыс. чалавек павінна быць адноўлена ў бліжэйшыя тыдні. Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер, міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Кfсіняк-Камыш пасля перамоў з кіраўніком Пентагона Пітам Хегсетам на саміце НАТА ў Анкары.
Паводле міністра, перагляд ваеннай прысутнасці ЗША ў Еўропе не закране Польшчу негатыўна, а можа прывесці да павелічэння і замацавання амерыканскіх сіл у краіне. Касіняк-Камыш падкрэсліў, што прысутнасць войскаў ЗША з'яўляецца інвестыцыяй у бяспеку, а не выдаткам. Палітык таксама паведаміў, што Польшча выдаткоўвае каля 15 тыс. долараў у год на знаходжанне кожнага амерыканскага вайскоўца.
Адной з тэм перамоў стала магчымая вытворчасць і абслугоўванне ракет для сістэм Patriot. Польшча разам з Германіяй, Нідэрландамі і Швецыяй атрымала магчымасць удзельнічаць у перадачы тэхналогій, звязаных з вытворчасцю і рамонтам гэтых ракетных сістэм.
iar/эж