Сейм прыняў законапраект аб прынцыпах галасавання на прэзідэнцкіх выбарах у 2020 годзе. Палажэнні, падрыхтаваныя „Аб’яднанымі правымі сіламі”, прадугледжваюць розныя формы галасавання, як традыцыйнае ў выбарчых участках, так і дыстанцыйнае.
Законапраект падтрымалі 244 дэпутаты, 137 былі супраць, 77 устрымаліся ад галасавання.
Паводле новага законапраекту, выбаршчык можа галасаваць у выбарчым участку або па пошце.
Аднак дыстанцыйнае галасаванне не будзе праводзіцца за мяжой у краінах, дзе няма арганізацыйнай, тэхнічнай і юрыдычнай магчымасці правядзення выбараў у такой форме.
аз