Беларуская Служба

Станіслаў Карчэўскі адмаўляецца ад пасады намесніка спікера Сената

13.05.2020 09:12
Адначасова палітык супакоіў, што не адмаўляецца поўнасцю ад палітыкі.
Stanisław Karczewski
Stanisław KarczewskiWojciech Kusiński/Polskie Radio

Станіслаў Карчэўскі (Stanisław Karczewski) паведаміў, што сёння сыходзіць у адстаўку з пасады намесніка спікера Сената (вышэйшай палаты польскага парламента). У інтэрв'ю радыё RMF FM палітык заявіў, што павінен пачаць лекарскую практыку, каб не страціць права на выконванне прафесіі.

Станіслаў Карчэўскі паясніў, што вяртаецца да прафесіі лекара, але не адмаўляецца ад палітыкі й далей будзе працягваць мандат сенатара.

аз