Польская эканоміка сёлета развіваецца хутчэй, чым прагназавала Еўрапейская камісія ў маі. Брусель павысіў свае прагнозы, і цяпер, паводле іх, ВУП Польшчы складзе 4,8 працэнта. Гэта рост на 0,8 працэнтнага пункта. У наступным годзе ВУП павінен скласці 5,2 працэнта. Гэта зніжэнне на 0,2 працэнтнага пункта ў параўнанні з майскімі прагнозамі.
Эксперты ЕС напісалі, што прыватныя інвестыцыі былі галоўным рухавіком аднаўлення, а прыватнае спажыванне выкарыстала павялічаныя магчымасці выдаткаў і стабільны рынак працы. Чакаецца, што эканамічнае ажыўленне набярэ абароты ў другім і трэцім кварталах па меры паступовага зняцця абмежаванняў на эканамічную дзейнасць.
Што датычыцца знешняга гандлю, то як экспарт, так і імпарт, як чакаецца, моцна адновяцца ў гэтым і наступным годзе. Што датычыцца інфляцыі, эксперты адзначаюць, што яна павялічылася ў першай палове гэтага года з-за росту цэн на энерганосьбіты, парушэнняў ланцугоў паставак і павелічэння выдаткаў для бізнеса, якія перакладваліся на спажыўцоў. Сёлета інфляцыя складзе 4,2 працэнта, а ў наступным 3,1 працэнта.
ав