Беларуская Служба

Над Польшчай прайшлі навальніцы

18.07.2021 08:48
Пажарнікам давялося выязджаць на выклікі больш за 1,5 тысячы разоў, каб ліквідаваць наступствы.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/JULIEN WARNAND Dostawca: PAP/EPA

Над Польшчай прайшоў штармавы фронт. З-за навальніц учора пажарныя па ўсёй краіне выязджалі на выклікі больш за 1500 разоў. Такую інфармацыю падаў брыгадны камандзір Кшыштаф Баторскі з Галоўнага штаба дзяржаўнай пажарнай службы.

Найбольшая колькасць выездаў была зафіксавана на Мазоўшы - 389, у Малапольшчы - 360, у Лодзі - 163, у Сілезіі - 160 і ў Вармінска-Мазурскім ваяводстве - 153. Як сказаў брыгадзір Баторскі, на шчасце, падчас гэтых выездаў ніхто не быў паранены. Пажарныя ў асноўным расчышчалі завалы з паваленых дрэваў і адпампоўвалі ваду з затопленых падвалаў.

Таксама сёння сіноптыкі папярэджваюць, што над Польшчай пройдуць навальніцы. Самыя моцныя будуць у наступных ваяводствах: Малапольскім, Падкарпацкім ды Любельскім.

юл