Беларуская Служба

Будзе новая польская кіберпаліцыя

27.07.2021 16:22
Урад абвясціў аб стварэнні спецыяльнага фонду.
Матэвуш МаравецкіPAP/Radek Pietruszka

Урад плануе стварыць Цэнтральнае бюро па барацьбе з кіберзлачыннасцю – новую службу па барацьбе з хакерамі. Кіраўнік урада Матэвуш Маравецкі, кажучы пра распаўсюджванне кібератак, заявіў, што «час стварыць службу, якая будзе рэагаваць на гэтыя атакі».

-Пагрозы дзяржаўным установам, але таксама грамадзянам, фірмам, прадпрымальнікам у штодзённым жыцці. Кампутарныя махлярствы, фальшывыя смс-паведамленні, электронныя лісты, крадзеж персанальных дадзеных – з усім гэтым мы вымушаныя змагацца. Каб супрацьдзейнічаць кіберпагрозам, мы ствараем службу, якая будзе займацца толькі і выключна гэтымі праблемамі.

Акрамя Цэнтральнага бюро па барацьбе з кіберзлачыннасцю, урад створыць фонд кібербяспекі, які будзе прадастаўляць паліцыі інструменты і доступ да найноўшых рашэнняў у барацьбе са злачыннасцю. – Ідзе гонка паміж паліцыяй і кіберзлачынцамі. Той, хто хутчэй засвоіць новыя метады, атрымае перавагу, – заявіў прэм'ер-міністр.

ав

Канстытуцыйны суд: Правілы, якія забараняюць гандаль у нядзелю, адпавядаюць Канстытуцыі

27.07.2021 14:13
Закон, які ўводзіў паступовую забарону на нядзельны гандаль, уступіў у сілу 1 сакавіка 2018 году.