Беларуская Служба

Мігранты будуюць ля мяжы вялікі лагер

12.11.2021 15:22
«Беларусы рыхтуюцца да працяглага ўздзеяння на Польшчу і дэстабілізацыі нашай мяжы», – паведамляюць польскія памежнікі.
,     .
Кузніца, сітуацыя на мяжы з Беларуссю.PAP/16 Dywizja Zmechanizowana

Польская Памежная служба паведамляе, што ў качэўе на беларускім баку каля польскай Кузніцы, беларусы прывезлі дровы і харчовыя прадукты для мігрантаў, якія там застаюцца. «Беларусы рыхтуюцца да працяглага ўздзеяння на Польшчу і дэстабілізацыі нашай мяжы», – пішуць памежнікі ў Твітары.

Раней Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі апублікавала ў сацсетках відэа, на якім па беларускай мяжы едуць два грузавікі, імаверна, з вайскоўцамі. Мігранты пачынаюць бегчы за грузавіком. Пад фільмам было напісана, што беларускія службы дастаўляюць неабходныя матэрыялы, бо на мяжы з Польшчай ідзе падрыхтоўка да стварэння вялікага лагера мігрантаў.

Тое, што мігранты атрымліваюць пастаўкі з беларускага боку ў Твітары пацвярджае таксама прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын. Паводле яго, апрача прадуктаў харчавання і вады мігранты атрымліваюць таксама інструменты для знішчэння агароджы і будаўніцтва лагераў.

На апублікаваных ім фотаздымках, сярод іншага, бачна, як хутчэй за ўсё беларускія памежнікі нясуць сякеру і нажніцы да дроту.

IAR/аз

Каля Кузніцы паліцыя сарвала спробу перасячэння мяжы групай мігрантаў

12.11.2021 09:02
«Беларускія вайскоўцы прыціснулі гэтых людзей да агароджы з калючага дроту», – паведамляе паліцыя.

Учора памежнікі зафіксавалі 223 спробы незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі

12.11.2021 11:07
Польская Памежная служба нагадвае, што за ўвесь мінулы год такіх спробаў было 88.

Мінабароны Польшчы: Сітуацыя на ўсходняй мяжы напружаная, але стабільная

12.11.2021 13:03
«Фіксуем шмат правакацый, шмат спробаў перасячэння агароджы», – кажа міністр нацыянальнай абароны Польшчы.