Беларуская Служба

Пракуратура выставіла абвінавачванне дэзерціру Эмілю Ч.

21.12.2021 14:01
За дэзерцірства мужчыне пагражае ў Польшчы ад аднаго да дзесяці гадоў турмы.
Эміль Чэчка дае інтэрв'ю рэжымным СМІscreen/twitter.com

Вайсковы аддзел раённай пракуратуры ў Беластоку выставіў абвінавачанне вайскоўцу-дэзерціру Эмілю Ч., які на мінулым тыдні ўцёк з мяжы ў Беларусь. Прэс-сакратар Акруговай пракуратуры ў Варшаве Аляксандра Скшыняж(Aleksandra Skrzyniarz) паведаміла, што калі суд прыме такое рашэнне, будзе выдадзены ордэр на арышт мужчыны:

- Мужчына быў абвінавачаны паводле артыкула 339 КК – то бок у злачынстве дэзерцірства, за што пагражае пазбаўленне волі тэрмінам на 1-10 гадоў. Зараз дзеянні пракуратуры засяродзяцца на ажыццяўленні ордэра на яго арышт, каб можна было прыцягнуць абвінавачанага да адказнасці.

Следчыя высветлілі, што радавы Эміль Ч. дзяжурыў на мяжы з Беларуссю ля вёскі Нараўка. 16 снежня ён пакінуў прызначаны пост і з мэтай ухілення ад вайсковай службы збег за межы Польшчы на тэрыторыю Беларусі.

Кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак паведаміў у сацсетках, што мужчына меў «сур'ёзныя праблемы з правам і планаваў звольніцца з арміі». «Яго ні ў якім разе нельга было адпраўляць у службу на мяжы», – падкрэсліў міністр.

Таксама стала вядома, што раней дэзерцір быў асуджаны за фізічны і псіхічны здзек у адносінах да маці, а 11 снежня быў абвінавачаны ў кіраванні транспартным сродкам пад уздзеяннем алкаголю.

IAR /аз

У Польшчы ўзбуджана следства ў дачыненні салдата, які дэзерціраваў з мяжы і ўцёк у Беларусь

19.12.2021 16:54
Падазраваны раней быў судзімы, яго затрымлівалі за кіраванне транспартным сродкам у стане апʼянення.

Латушка пра польскага дэзерціра: На хлеб з бульбай капейкі атрымае

20.12.2021 10:01
«Я не ведаю матываў гэтага чалавека, але думаю, што ён разумее, што цяпер адбываецца ў Беларусі», – кажа Павел Латушка.

Выкарыстоўваць кейс з Эмілем Чэчкам беларускія ўлады будуць, пакуль на гэта ёсць зваротная рэакцыя

20.12.2021 16:03
Ці выклікаюць давер словы збеглага польскага салдата пра масавыя расстрэлы на мяжы, у тым ліку і валанцёраў?

Палітолаг А. Папко пра словы польскага дэзерціра, што на мяжы забіваюць людзей:

20.12.2021 16:09
«Забіць валанцёра, каб пра гэта ніхто не ведаў, немагчыма».