Беларуская Служба

На памежным пераходзе ў Баброўніках з сённяшняга дня дзейнічаюць новыя правілы па перасячэнні мяжы

17.11.2025 16:02
Памежны пераход у Баброўніках – адзін з двух, разам з Кузніцай Беластоцкай, якія адкрыліся сёння (17 лістапада).
Памежны пераход у БаброўнікахPAP/Artur Reszko

Новыя правілы будуць дзейнічаць на памежным пераходзе ў Баброўніках. Сёння з 14:00 там была запушчаная сістэма ўезду/выезду (Entry/Exit), якая збірае біяметрычныя дадзеныя замежнікаў, якія ўязджаюць у Польшчу і Еўрапейскі Саюз.

Памежны пераход у Баброўніках – адзін з двух, разам з Кузніцай Беластоцкай, якія адкрыліся сёння (панядзелак, 17 лістапада). Раней Польшча закрыла свае межы з Беларуссю з-за эскалацыі правакацый.

У рамках новай сістэмы праверкі польская памежная служба будзе здымаць адбіткі пальцаў і фатаграфаваць твары.

Як падкрэсліў камандзір Падляшскай памежнай службы генерал Славамір Клекотка (Sławomir Klekotka), гэта дазволіць хутка пацвердзіць асобу падарожніка:

- Гэтая сістэма дзейнічае на ўсёй мяжы Шэнгенскай зоны. Асобы, якія перасякуць мяжу на адным з пераходаў, а пазней будуць пакідаць Шэнгенскую зону ў любой краіне згаданай зоны, можна будзе лёгка праверыць на конт таго, якім пераходам яны ўехалі ў зону.

Між іншым, дзякуючы сучасным метадам ідэнтыфікацыі бяспека на польска-беларускай мяжы была павышаная. У спалучэнні з фізічнымі і электроннымі бар'ерамі, а таксама павелічэннем колькасці супрацоўнікаў памежнай службы польская мяжа дасягнула ўзроўню бяспекі, які дазваляе ўладам адкрыць пераходы ў Баброўніках і Кузніцы Беластоцкай.

IAR/аз

Польшча аднавіла працу памежных пераходаў з Беларуссю

17.11.2025 08:45
Польска-беларуская мяжа была зачынена з-за эскалацыі правакацый з боку Беларусі.