У Польшчы 81 % выпускнікоў сярэдніх школ паспяхова здалі экзамен на атэстат сталасці (matura), паведаміла Цэнтральная экзаменацыйная камісія Польшчы (CKE). Яшчэ 12 % выпускнікоў змогуць пераздаць адзін экзамен у жніўні, а амаль 7 % не здалі больш за адзін прадмет і страцілі права на сёлетнюю пераздачу.
Сярэдні вынік паспяховасці па польскай мове склаў 59 %, такі ж паказчык атрымала матэматыка, а па англійскай мове на базавым узроўні выпускнікі набралі ў сярэднім 78 %.
У CKE адзначылі, што сёлетнія выпускнікі справіліся з экзаменацыйнымі заданнямі не горш за сваіх папярэднікаў. У траўні да экзамену прыступілі больш за 320 тысяч выпускнікоў ліцэяў, тэхнікумаў і іншых сярэдніх навучальных устаноў. Канчатковыя вынікі з улікам дадатковай і жнівеньскай сесій будуць апублікаваныя 11 верасня.
iar/эж