Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У гадавіну пагрому яўрэяў у Едвабнэ адбыліся дзве асобныя цырымоніі

10.07.2026 17:21
У Едвабнэ адбыліся ўшанаванні памяці з нагоды 85-й гадавіны пагрому мясцовых яўрэяў.
       85-    .
У Едвабнэ адбыліся ўшанаванні памяці з нагоды 85-й гадавіны пагрому мясцовых яўрэяў.PAP/Michał Zieliński

23 гады таму Інстытут нацыянальнай памяці (ІНП) апублікаваў вынікі расследавання, якое вызначыла, што забойства яўрэяў у Едвабнэ было здзейснена групай мясцовых жыхароў. ІНП падкрэсліў, што яно было інспіраванае нацыстамі.

Прынамсі 300 чалавек былі тады спалены жыўцом у пуні, а 40 былі раней забітыя неўстаноўленым чынам, калі яўрэяў зганялі на рынкавую плошчу.

Сёння ў Едвабнэ адначасова адбыліся дзве цырымоніі. Адна, афіцыйная, была арганізавана Варшаўскай яўрэйскай абшчынай, у ёй удзельнічалі прадстаўнікі парламента і Канцылярыі прэзідэнта. Другая была арганізавана польскімі ўльтраправымі коламі ў тым ліку партыяй «Канфедэрацыя Польскай Кароны» Гжэгажа Браўна.

У афіцыйных урачыстасцях прынялі ўдзел маршал Сейма Уладзімеж Чажасты, маршалак Сената Малгажата Кідава-Блоньска, дзяржаўны сакратар у Канцылярыі Прэзідэнта Рэспублікі Польшча Войцех Калярскі і намеснік прэзідэнта Інстытута нацыянальнай памяці доктар Матэвуш Шпытма.

— Ніякую гісторыю нельга скажаць. Незалежна ад таго, ці гэта Валынская разня, ці злачынства, учыненае ў Едвабнэ, — сказаў маршалак Сейма.

Непадалёк ад афіцыйных урачыстасцей, на прыватным полі, сабраліся прадстаўнікі палітычных груп і арганізацый, якія адкідаюць версію, усталяваную расследаваннем ІНП у 2003 годзе.


Ультраправыя колы зладзілі сваю альтэрнатыўную ўрачыстасць Ультраправыя колы зладзілі сваю альтэрнатыўную ўрачыстасць

На гэтай цырымоніі абмяркоўвалася поўная адказнасць Германіі за падзеі 10 ліпеня 1941 года. Вынікі расследавання ІНП былі названы «хлуснёй», якую, на думку групы Браўна, папулярызавалі вядучыя польскія палітыкі, у тым ліку, прэзідэнты РП Лех Качыньскі і Браніслаў Камароўскі.

Арганізатары гэтай цырымоніі адкрылі памятную дошку і ўсталявалі яе пад крыжам.

На ёй было напісана: «Памаліцеся за душы тых, хто быў пераследаваны, забіты, зняволены, катаваны і дэпартаваны з гэтай тэрыторыі падчас Другой сусветнай вайны і пасля яе заканчэння, за ахвяр двух злачынных таталітарных рэжымаў: нямецкага нацызму і расійска-яўрэйскага саветызму».

Polsatnews/яс