Учора (19 ліпеня) польскія пажарнікі выязджалі больш за 1 600 разоў па выкліках з-за неспрыяльных умоў надвор'я.
Найбольшая колькасць выклікаў – 651, была зафіксавана ў Малапольскім ваяводстве. 389 – у Сілезскім ваяводстве і 191 – у Люблінскім.
Дзеянні пажарных каманд у асноўным заключаліся ў прыбіранні паваленых дрэў і галін, замацаванні пашкоджаных дахаў і расчыстцы заблакаваных дарог.
Сіноптыкі прагназуюць, што сёння (20 ліпеня) на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, без ападкаў будзе толькі на паўднёвым усходзе. У некаторых раёнах, пераважна на поўначы краіны, магчымыя навальніцы. Падчас навальніц парывы ветру могуць дасягаць 70 кіламетраў за гадзіну.
IAR/аз