Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча плануе падвоіць аб'ём гандлю з Індыяй і Вʼетнамам

21.10.2026 13:55
Візіт Дональда Туска ў гэтыя краіны працягнецца да 26 кастрычніка.
-   ()
Прэм'ер-міністр Дональд Туск (справа)PAP/Radek Pietruszka

Прэмʼер-міністр Польшчы Дональд Туск (Donald Tusk) абвясціў перад паездкай у Індыю і Вʼетнам, што да 2030 года Польшча плануе падвоіць абʼём гандлю з Індыяй.

— У нашай дэлегацыі амаль 100 польскіх кампаній і партнёраў. Запланаваныя два эканамічныя саміты ў Нью-Дэлі і Бангалоры. У нас таксама ёсць сустрэчы ў Вʼетнаме, якія расцэненыя на будучы поспех польскіх кампаній і пашырэнне магчымасцей польскага экспарту.

Візіт у Індыю і Вʼетнам працягнецца да 26 кастрычніка.

IAR/яс