Беларуская Служба

У Інданезіі адбыўся землятрус

15.07.2019 12:09
Пасля штуршкоў экстраныя службы Інданезіі не выявілі імавернай небяспекі цунамі.
Пацярпеўшыя ад землятрусу PAP/EPA/ZULKIFLI AHMAD

Як мінімум адзін чалавек загінуў у выніку землятрусу ў Інданезіі, а некалькі соцень чалавек былі эвакуяваныя. Катаклізму разбурыў прыкладна 160 пабудоў. Пад абломкамі аднаго з гэтых дамоў і было знойдзена цела жанчыны, яна была прыціснутая абломкамі дому.

Землятрус дасягнуў 7,3 бала паводле шкалы Рыхтэра. Яго эпіцэнтр знаходзіўся на глыбіні прыблізна 10 кіламетраў пад Малукскімі выспамі. Пасля асноўнага землятрусу было зафіксавана некалькі паўторных штуршкоў. Пасля штуршкоў экстраныя службы Інданезіі не выявілі імавернай небяспекі цунамі.

Летась у Інданезіі ў выніку аналагічных падземных штуршкоў адбылося цунамі, тады 2 тысяч чалавек загінула, і прыкладна адна тысяча была прызнаная зніклымі без звестак.

IAR/эж