Беларуская Служба

У азіяцкай частцы Расіі працуюць польскія валанцёры

07.08.2019 12:00
У выкладанне польскай мовы таксама заангажаваліся навукоўцы і студэнты, якія вывучаюць сібірскія асяродкі палякаў.
Syberia
SyberiaFot.: Ewa Kubat

Польскія маладзёны прыбылі ў Сібір, каб выкладаць польскую мову для тамтэйшых палякаў. С самага пачатку летніх канікул маладыя валанцёры з Польшчы вучаць польскай мове жыхароў вёскі Вяршына, што ў Іркуцкай вобласці.

Моладзь займаецца дзецьмі, дапамагае асвойваць мову продкаў. Міхал Пела з місіі валанцёраў пад назвай ’’Нініва’’ падкрэсліў, што такія акцыі ладзяцца ўжо некалькі гадоў.

’’На працягу некалькіх гадоў, штогод ладзяцца падобныя выправы. Мы працавалі ва Украіне і Беларусі, а сёлета дабраліся да Сібіры, у Вяршыну, а таксама ў Казахстан’’.

У выкладанне польскай мовы таксама заангажаваліся навукоўцы і студэнты, якія вывучаюць сібірскія асяродкі палякаў. Навукоўцы праводзяць гістарычныя і этнаграфічныя даследаванні.

IAR/эж