Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі распавёў аб новых дамоўленасцях з Расіяй

07.09.2019 17:57
Фінальны этап, паводле словаў прэзідэнта, заключаецца ў вяртанні пад кантроль Украіны тэрыторый Данецкай і Луганскай вобласцяў.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас брыфінгу з нагоды абмену зняволенымі PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас брыфінгу з нагоды абмену зняволенымі паміж Украінай і Расіяй заявіў, што ў другім этапе вернуцца ўсе зняволеныя, паведамляе 112 Украіна.

«Я думаю, што ў другім этапе мы будзем сур'ёзна працаваць і мы вернем усіх нашых людзей, вызвалім», – адзначыў Зяленскі.

Таксама прэзідэнт заявіў, што дасягнуты дамоўленасці аб адводзе войскаў па ўсёй лініі размежавання на Данбасе.

Фінальны этап, паводле словаў прэзідэнта, заключаецца ў вяртанні пад кантроль Украіны тэрыторый Данецкай і Луганскай вобласцяў.

вс