Беларуская Служба

Еўрапарламент асудзіў пакт Молатава-Рыбентропа

19.09.2019 14:01
Палата таксама ўстанавіла Міжнародны дзень герояў барацьбы супраць таталітарызму ў дзень смерці ротмістра Вітальда Пілецкага.
 .
Еўрапарламент Страсбург.By Diliff - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=35972521

Еўрапейскі парламент прыняў рэзалюцыю, якая асуджае пакт Молатава-Рыбентропа і нагадвае пра гераізм тых, хто выступаў супраць таталітарызму, у тым ліку польскага ротмістра Вітальда Пілецкага (Witold Pilecki).

Рэзалюцыя была падрыхтаваная па ініцыятыве еўрадэпутатаў з Літвы і Польшчы ў сувязі з 80-годдзем пачатку Другой сусветнай вайны, а таксама, як кажуць дэпутаты, у сувязі з спробамі „фальсіфікацыі гісторыі з боку Расіі”.

Еўрапарламент нагадвае, што Другую сусветную вайну выклікала не толькі нацысцкая Германія, але і Савецкі Саюз. Рэзалюцыя заклікае Еўракамісію рашуча рэагаваць на выпадкі адмаўлення гэтых фактаў Крамлём.

Еўрапарламент таксама паведаміў аб устанаўленні Міжнароднага дня герояў барацьбы супраць таталітарызму ў дзень смерці ротмістра Вітальда Пілецкага, то бок 25 траўня.

аз