Беларуская Служба

У Францыі працягваецца свята помнікаў нацыянальнай спадчыны

22.09.2019 15:24
Для наведвання даступныя тысячы розных помнікаў гісторыі па ўсёй Францыі.
Аўдыё

Сёння ў Францыі праходзіць дзень наведвання помнікаў нацыянальнай спадчыны. З меркаванняў бяспекі шмат якія дзяржаўныя ўстановы былі зачыненыя для наведвальнікаў.

Аднак па ўсёй Францыі свае дзверы адчынілі сямнаццаць тысяч розных будынкаў.
Некаторыя з іх даступныя ўпершыню, іншыя малавядомыя, як гістарычныя абацтвы, кулісы тэатраў, оперныя залы, легендарныя кінатэатры і нават казіно ды спартыўныя арэны.

У гэты дзень можа ўбачыць парыжскі тэатр Магадор, які любога ўразіць сваім інтэрʼерам ды ўпрыгожаннямі. Сёлета ўстанова адзначае свой 100-ы дзень нараджэння. Тэатр быў урачыста адкрыты ў 1919 годзе ў прысутнасці прэзідэнта ЗША Вудра Вілсана.

Акунуцца ў Сярэднявечча Францыі заклікае палац Рышбура з Х стагоддзя на заходнім ускрайку французскай сталіцы.

ПР/юл