Беларуская Служба

Выбары ў польскі парламент карыстаюцца зацікаўленнем сярод польскай меншасці ў Германіі

10.10.2019 15:17
Зарэгістравалася ўдвая больш палякаў, чым у апошніх выбарах у Еўрапарламент. 
.
.andibreit/pixabay.com/CC0

У Германіі ў гэтым годзе выбары ў польскі парламент карыстаюцца зацікаўленнем сярод польскай меншасці. Сёлета там адчыненыя 24 выбарчыя акругі.

Прэс-сакратар польскай амбасады ў Берліне Дар’юш Паўлась сказаў Польскаму радыё, што толькі ў Берліне на выбары зарэгістравалася больш за 10 тысяч палякаў, каб прагаласаваць на тэрыторыі берлінскага выбарчага акругу:

- Гэта ўжо ўдвая больш, чым у апошніх еўрапейскіх выбарах. Гэта, канешне, добрая навіна. Але беручы пад увагу, што ў сталіцы Нямеччыны жыве больш за 110 тысяч палякаў, гэтая лічба ўсё ж малая. Таму мы заахвочваем і заклікаем прыйсці на выбары.

Асобы, якія хочуць прагаласаваць за межамі Польшчы, могуць зарэгістравацца максімальна да 17-й гадзіны сёння.

ав