Беларуская Служба

Затрыманы падазраваныя ў забойстве Паўла Шарамета

13.12.2019 08:56
Названыя пяць выканаўцаў — асобы, якія ваявалі на Данбасе за Украіну ці аказвалі там меддапамогу.
Na zdjęciu zaznaczony mężczyzna, który podejrzanie spokojnie zachował się w momencie wybuchu.
Na zdjęciu zaznaczony mężczyzna, który podejrzanie spokojnie zachował się w momencie wybuchu.UkeTube / youtube screen

Паліцыя Украіны затрымала і са згоды пракуратуры аб'яўляе абгрунтаваныя падазрэнні фігурантам справы аб забойстве Паўла Шарамета. Пра гэта ў Facebook напісаў міністр унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў, перадае Укрінформ.

«Толькі што Нацпаліцыя затрымала і са згоды ДПУ абʼяўляе абгрунтаваныя падазрэнні фігурантам справы аб забойстве Паўла Шарамета. Гэта вынік вельмі складанай і ўпартай працы сапраўдных спецыялістаў і важны крок да поўнага раскрыцці справы! Дзякуй за службу», – напісаў Авакаў.

Ён дадаў, што па справе аб забойстве Шарамета ідуць актыўныя следчыя дзеянні, суд неўзабаве абярэ падазраваным меры стрымання.

Названыя пяць выканаўцаў — асобы, якія ваявалі на Данбасе за Украіну ці аказвалі там меддапамогу. Следства лічыць, што валанцёр і дзіцячы лекар Юлія Кузьменка (псеўданім "Ліса") падклала выбухоўку пад машыну Шарамета. Яна працуе ў Навукова-практычным цэнтры дзіцячай кардыялогіі і кардыяхірургіі Міністэрства аховы здароўя Украіны. У 2016-м Кузьменка атрымала прэзідэнцкую ўзнагароду "За гуманітарны ўдзел у антытэрарыстычнай аперацыі".

Таксама ў складзе групы, паводле следства былі ўдзельнікі вайны на Данбасе Уладзіслаў (спецыяліст у вырабе выбухоўкі) і Іна Грышчанкі, Андрэй Антоненка (менавіта ён удзельнічаў з Кузьменка ў закладванні выбухоўкі) і Яна Дугар (падчас баявых дзеянняў была вайсковай медсястрой). Усе яны затрыманыя.

Вядомы беларускі і ўкраінскі журналіст Павел Шарамет загінуў 20 ліпеня 2016 года ў цэнтры Кіеве ў выніку выбуху аўтамабіля.

эж