Міністр замежных спраў Літвы лічыць, што адносіны паміж Літвой і Польшчай ніколі не былі на столькі станоўчымі, як цяпер. Пра гэта кіраўнік літоўскай дыпламатыі заявіў у інтэрв'ю парталу lrt.lt.
Лінас Лінкявічус заявіў, што станоўчыя адносіны з Польшчай павінны быць выкарыстаныя дзеля вырашэння спрэчных пытанняў, звязаных у тым ліку з нацыянальнымі меншасцямі. Гаворка ідзе, як пра палякаў у Літве, так і літоўцаў у Польшчы. Паводле міністра, літоўская меншасць, якая пражывае у Сэйнах і Пуньску таксама мае праблемы з культурай і асветай.
Лінас Лінкявічус закрануў справу правапісу польскіх прозвішчаў у літоўскіх дакументах. Паводле яго, гэтыя справы залежаць, перш за ўсё, ад палітычнай волі ў Літве. У ацэнцы міністра замежных спраў Літвы, станоўчы характар двухбаковых адносінаў дае надзею на вырашэнне і гэтай справы.
аз