Да гэтага часу там выпускалася 90 тысяч барэляў нафты ў дзень.
Незадаволеныя іракцы прымусілі працаўнікоў поля выключыць электраэнергію. У выніку завод перастаў працаваць і невядома, калі ў гэтым месцы зноўку можна будзе здабываць нафту.
Палітычная сітуацыя ў Іраку стала з’яўляецца напружанай. З кастрычніка працягваюцца масавыя пратэсты – самыя вялікія з часу падзення ўраду Садама Хусейна. Ацэньваецца, што падчас пратэстаў загінула больш за 500 чалавек, а амаль 30 тысяч былі параненыя.
Аднак, упершыню пратэстоўцам удалося трапіць на тэрыторыю буйнога прамысловага заводу. Раней яны абмяжоўваліся да блакавання нафтавых палёў, НПЗ ці фабрык.
Пратэстоўцы ў Іраку маюць пэўныя поспехі. Напрыклад, у чацвер прэзідэнт Бархам Салех адмовіўся прызначаць на пасаду прэм’ера Асаада Аль-Эйдані. Супраць яго кандыдатуры пратэставала шмат іракцаў, паколькі палітык звязаны з Іранам.
ав