Беларуская Служба

У Данбасе праходзіць абмен ваеннапалоннымі паміж Украінай і прарасійскімі баевікамі

29.12.2019 14:31
Украіна павінна перадаць сепаратыстам 87 чалавек у абмен на 55 украінцаў, сярод якіх як вайскоўцы, так і мірнае насельніцтва.
Вызвалены ўкраінец Іван Катышаў з маці PAP/EPA/YEVGEN HONCHARENKO

Ва Украіне праходзіць абмен ваеннапалоннымі з прарасійскімі сепаратыстамі з Данбаса. Абмен ваеннапалоннымі праходзіць на прапускным пункце на лініі размежавання недалёка ад Горлаўкі ў Данбасе.

Па словах прадстаўнікоў ДНР/ЛНР, Украіна павінна перадаць ім 87 чалавек у абмен на 55 украінцаў, сярод якіх як вайскоўцы, так і мірнае насельніцтва.

Украіна, у сваю чаргу, вызваліць захопленых ёю прарасійскіх сепаратыстаў, дыверсантаў, адказных за тэракты, а таксама пяцярых экс-беркутаўцаў, абвінавачаных у расстрэле дэманстрантаў на Майдане ў 2014 годзе.

Абмен ваеннапалоннымі паміж Украінай і сепаратыстамі быў узгоднены падчас апошніх перамоваў «нармандскай чацвёркі» ў Парыжы.

ав