Беларуская Служба

Чэшскія СМІ паведамляюць аб спробе Расіі атруціць мэра Прагі

28.04.2020 15:48
Моцны яд, які меў у сваім багажы расіянін, прыбыўшы ў Чэхію з дыпламатычным пашпартам, выклікае смерць чалавека праз некалькі дзясяткаў гадзін.
Прагаpxhere.com, CC0 Public Domain

Мужчына з расійскім дыпламатычным пашпартам і моцным ядам – рыцынам у багажы прыбыў у пражскі аэрапорт імя Вацлава Гаўла, – паведамляе чэшскае штотыднёвае выданне Respekt. Раней стала вядома, што да мэра сталіцы Чэхіі Здэнэка Гржыба і кіраўніка мясцовай адміністрацыі аднаго з раёнаў Прагі Андржэя Коларжа была прыстаўлена асабістая ахова.

Такія захады былі зробленыя пасля атрымання інфармацыі аб прыбыцці ў Чэхію групы афіцэраў расійскай выведкі. Менавіта Коларж прыняў пастанову дэмантаваць помнік маршалу СССР Івану Коневу ў сталіцы Чэхіі, а мэр Гржыб падпісаў пастанову аб змене назвы плошчы перад амбасадай РФ у гонар забітага лідара расійскай апазіцыі Барыса Нямцова.

Як паведамляе чэшскі Respekt, моцны яд, які меў у сваім багажы расіянін, прыбыўшы ў Чэхію з дыпламатычным пашпартам, выклікае смерць чалавека праз некалькі дзясяткаў гадзін.

Чэшскія спецслужбы ведалі пра гэта і паставіліся да расійскага шпіёна, як да патэнцыйна небяспечнай асобы. Пасля прыбыцця грамадзяніна Расіі ў Прагу, паліцыя забяспечыла двум пражскім палітыкам ахову. На мінулым тыдні прэсавы сакратар мэра Прагі пацвердзіў, што граданачальнік знаходзіцца пад аховай паліцыі.

Пакуль з боку вышэйшых уладаў Чэхіі не прагучала каментароў адносна гэтай справы.

эж