Беларуская Служба

Ганконг: першы абвінавачаны па новыму спрэчнаму закону

03.07.2020 11:46
У панядзелак кітайскі парламент наклаў на былую брытанскую калонію закон аб гэтак званай нацыянальнай бяспецы. 
   1
Затрыманне ўдзельнікаў пратэсту 1 ліпеня ў Ганконгу PAP/EPA/MIGUEL CANDELA

Улады Ганконгу паставілі ў пятніцу першыя абвінавачанні згодна з новым законам аб нацыянальнай бяспецы, які выклікае шмат спрэчак і пытанняў.

У панядзелак кітайскі парламент наклаў на былую брытанскую калонію закон аб гэтак званай нацыянальнай бяспецы. Ён прадугледжвае, што дзейнасць, якая лічыцца пагрозай для стабільнасці гораду, можа падлягаць кары нават пажыццёвага зняволення.

23 гады таму Вялікабрытанія вярнула Ганконг Кітайскай Народнай Рэспубліцы. Урад у Пэкіне, аднак, павінен быў гарантаваць, што статус былой калоніі не будзе зменены на працягу наступных 50 гадоў – да 2047 году.

Усё ж ганконгская апазіцыя і многія заходнія краіны ўспрымаюць прыняцце кітайскім урадам закону аб нацыянальнай бяспецы як абмежаванне аўтаноміі рэгіёну. Паводле закону, пажыццёвым зняволеннем павінна карацца, між іншым, тэрарыстычная дзейнасць, памкненні аддзяліцца ад рэшты краіны, ці змова з замежнымі сіламі. Гэта ад судоў будзе залежыць, ці дзейнасць апазіцыі будзе лічыцца пагрозай для бяспекі Ганконгу, ці не.

Першы абвінавачаны – гэта мужчына, які ў часе пратэсту супраць новага закона нібыта ўехаў у групу паліцыянтаў, трымаючы сцяг з заклікам «вызвалення Ганконга». Матацыклісту пастаўлена абвінавачанне ў закліку да аддзялення ад Кітая і адно абвінавачанне ў тэрарызме.

Ноччу стала вядома, што ганконгскі дэмакратычны дзеяч Натан Лоў выехаў з рэгіёну, каб далей шукаць міжнароднай падтрымкі для дэмакратычнага руху Ганконгу пасля ўвядзення закону аб нацыянальная бяспецы.

ав