Беларуская Служба

Нямецкі ўрад намагаецца ўсялякім чынам пазбегнуць амерыканскіх санкцый

04.08.2020 09:11
Міністр эканомікі ФРГ абвясціў аб будаўніцтве ў паўночнай Нямеччыне газавых тэрміналаў, гатовых прыняць амерыканскі газ.
Nord Stream 2
Nord Stream 2shutterstock.com/ Stefan Dinse

Міністр эканомікі ФРГ Петэр Альтмаер выказаў надзею, што, нягледзячы на амерыканскія заявы, атрымаецца пазбегнуць санкцый супраць кампаній, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве нямецка-расійскага газаправоду «Паўночны паток-2».

У гутарцы з інфармацыйным агенцтвам DPA Петэр Альтмаер падкрэсліў, што ўсё яшчэ спадзяецца, што санкцыі не будуць уведзеныя. Міністр заявіў, што федэральны ўрад гатовы да перамоваў, накіраваных на перадухіленне эскалацыі канфлікту. Міністр Альтмайер абвясціў аб будаўніцтве ў паўночнай Нямеччыне газавых тэрміналаў, гатовых прыняць амерыканскі газ, які затым, як ён сцвярджае, можа быць перапрададзены іншым спажыўцам. «У гэтым кантэксце няма падстаў для ўвядзення санкцый, і я спадзяюся, што будзе прыменяцца міжнароднае права», – сказаў міністр эканомікі Германіі.

Нямеччына, нягледзячы на пагрозы амерыканскіх санкцый і рэзкую крытыку з боку Украіны, Польшчы і краін Балтыі, падтрымлівае будаўніцтва расійска-нямецкага газаправода «Паўночны паток-2». На дадзены момант працы прыпыненыя. Да завяршэння газаправода застаецца 150-кіламетровы ўчастак недалёка ад Барнхольма.

IAR/эж