Беларуская Служба

Вугоршчына заключыла найбуйнейшую ў сваёй гісторыі ваенную здзелку з ЗША

13.08.2020 08:16
Краіна мае намер купіць амерыканскія ракеты на суму 850 млн еўра.
Будапэштpxhere.com, CC0 Public Domain

Вугоршчына заключыла найбуйнейшую ў сваёй гісторыі ваенную здзелку з ЗША

Як паведаміў у сераду, 12 жніўня, амбасадар ЗША ў Будапешце Дэвід Корнштайн, краіна мае намер купіць амерыканскія ракеты на суму 850 млн еўра.

Па паведамленні вугорскага інфармацыйнага агенцтва MIT, Корнштайн і міністр абароны Вугоршчына Цібор Бенка адпісалі пагадненне аб намерах па закупцы Будапештам у кампаніі Raytheon кіраваных ракет сярэдняй далёкасці AMRAAM класа «паветра-паветра». Тым самым Вугоршчына мае намер мадэрнізаваць сістэму супраць паветранай абароны.

Вугоршчына – адна з краін NATO, якія пагадзіліся з патрабаваннямі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа павысіць выдаткі на ўзбраенне да 2% ВУП. У 2019 годзе яны складалі 1,21% ад ВУП краіны.

dw.com/эж