Беларуская Служба

Навальнага атруцілі не ў аэрапорце

17.09.2020 14:13
Новай інфармацыяй падзяліліся калегі палітыка.
Ілюстрацыйны здымакEPA/CLEMENS BILAN Dostawca: PAP/EPA

Паводле словаў паплечнікаў расійскага апазіцыйнага лідара Аляксея Навальнага, атруту палітыку далі ў бутэльцы з вадой у нумары гасцініцы ў Томску, а не ў аэрапорце, як лічылася раней. У цяперашні час лідэр расійскай апазіцыі знаходзіцца ў берлінскім шпіталі «Шарытэ».

Германія звярнулася да Арганізацыі па забароне хімічнай зброі (АЗХЗ) дзеля расследавання меркаванага атручвання антыкрамлёўскага лідэра апазіцыі Аляксея Навальнага забароненым таксічным хімічным рэчывам.

«Тэхнічны сакратарыят АЗХЗ атрымаў запыт на тэхнічную дапамогу з Германіі», а эксперты арганізацыі «узялі бія медычныя аналізы ў спадара Навальнага для аналізу ў лабараторыях АЗХЗ», – паведаміла арганізацыя.

Немцы сцвярджаюць, што ў іх ёсць доказы таго, што Навальны, які зараз знаходзіцца ў шпіталі ў Берліне, быў атручаны 20 жніўня баявым рэчывам з групы «Навічок». Расея не прызнае атручванне Навальнага.

юл