Беларуская Служба

Славакія задумваецца над увядзеннем надзвычайнага становішча з-за Covid-19

29.09.2020 08:57
Прэм'ер-міністр Славакіі: Як толькі мы справімся з гэтым, вы можаце спакойна ўкрыжаваць мяне
Каранавірус у свеце PAP/EPA/LYNN BO BO


Славацкі прэмʼер-міністр Ігар Матовіч заявіў у панядзелак, што Цэнтральны крызісны штаб забараніў, за некаторымі выключэннямі, грамадскую, спартыўную і культурную дзейнасць. У наступную сераду ўрад павінен прыняць рашэнне аб увядзенні надзвычайнага становішча ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу.

Уведзеныя абмежаванні звязаны з павелічэннем колькасці інфекцый SARS-CoV-2 і павелічэннем колькасці шпіталізаваных пацыентаў. На мінулым тыдні сярэднясутачны прырост інфекцый склаў больш за 500.

- Мы шкадуем аб абмежаванні масавых мерапрыемстваў, але сітуацыя ў Славакіі надзвычай сурʼёзная. Дзякуючы гэтым сродкам мы можам паўплываць на тое, што адбудзецца праз тры-чатыры тыдні, падкрэсліў Матовіч. Ён абвясціў кампенсацыю кампаніям, якія будуць мець абмежаваныя даходы.

З 1 кастрычніка будуць забароненыя спартыўныя і культурныя мерапрыемствы, сямейныя ўрачыстасці альбо імпрэзы. Дазволены вяселле, пахаванне, хрышчэнне альбо спецыяльныя мерапрыемствы, але гэта прызначана для саміх цырымоній, а не для наступных сямейных сустрэч.

Уведзена забарона на працу бараў, рэстаранаў і дыскатэк па-за 6-22 гадзін. Пасля прэс-канферэнцыі прэмʼер-міністр напісаў у Facebook: – Прабачце. Жыццё і здароўе зʼяўляюцца абсалютным прыярытэтам (...), калі мы з гэтым справімся, вы можаце спакойна ўкрыжаваць мяне.

ав