Беларуская Служба

Еўрапарламент прагаласуе над дакладам па справе Беларусі

21.10.2020 08:45
Адзін з тэзісаў дакладу: Еўрапейскі Звяз павінен забяспечыць Беларусі салідарнасць, падтрымку і бяспеку. 
 , 19  2020 .
Марш пенсіянераў, 19 кастрычніка 2020 г. PAP/EPA/STR

Гэта адзін з тэзісаў даклада дэпутата Еўрапарламента ад Літвы Петраса Аўстрэвічуса, галасаванне над якім пройдзе сёння на пленарным пасяджэнні Еўрапарламента (галасаванне пасля 14:00, вынікі вечарам). Учора адбыліся дэбаты па сітуацыі ў Беларусі, а таксама па самой справаздачы.

Еўрадэпутат Петрас Аўстрэвічус заявіў, што ЕЗ павінен хутка дзейнічаць у дачыненні да Беларусі. «Выступілі беларусы, якія выйшлі на вуліцу. Цяпер нам пара праявіць разуменне, падтрымку і дзеянні», – падкрэсліў літоўскі еўрадэпутат. Свой выступ ён скончыў словамі – «Жыве Беларусь». Еўрадэпутат Ганна Фатыга, якая супрацоўнічала з дакладчыкам з Літвы, падчас дэбатаў выказалася пра неабходную падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці. «Мы павінны думаць не толькі пра дэмакратычную будучыню, лепшую Беларусь, але і памятаць пра пастаянную падтрымку грамадзян, пазбягаючы дзяржаўных каналаў», – дадала яна.

У дакладзе, які павінен быць сёння прыняты, гаворыцца пра злачынную дзейнасць рэжыму Лукашэнкі, якая супярэчыць еўрапейскім каштоўнасцям. Ёсць дэкларацыя Еўрапейскага парламента, якая тычыцца падтрымкі незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі, а таксама асуджэння схаванага альбо адкрытага знешняга ўмяшання, у тым ліку з боку Расіі. Дакумент таксама рэкамендуе падтрымку грамадства ў Беларусі, незалежных СМІ, у тым ліку тэлеканала «Белсат», а таксама аналіз супольнасцю эканамічнага і галіновага супрацоўніцтва.

ав